На працягу XIX стагоддзя Крэва жыве спакойным і бедным на падзеі жыццём. Мястэчка да гэтага часу ўжо страціла сваю былую веліч і значнасць. Яго апісанні ў літаратуры 19ст. нічым не нагадваюць пра былую славу. Вось, да прыкладу, што піша пра Крэва ў краязнаўчым нарысе мястэчка Крэва Дзяменцій Плаўскі:
"...Зрэшты, горад гэты вельмі непрывабны. Небрукаваныя вуліцы ідуць паміж гарамі, з-за чаго найменшы дождж утварае гразь,…Хаты ў іх амаль усе нізенькія, курныя, пакрытыя саломай. …Хата і сенцы ўмяшчаюць у сябе чалавека сямейнага, яго скаціну і пажыткі. … Няшмат хто мае хлявы для скаціны і хлеба, і налічваецца ўсяго чацвёра ці пяцёра чалавек сапраўдных гаспадароў…"
Але значныя сацыяльныя і палітычныя ўзрушэнні не абмінулі наша мястэчка. Жыхары Крэва прымалі актыўны ўдзел у паўстаннях супраць царскіх парадкаў 1830-1831 і 1863 -1864 гадоў.