top of page

Этнаграфічны раздзел

    У этнаграфічным раздзеле нашага музея прадстаўлены самаробныя прылады працы, ткацкія, ганчарныя, сталярныя, кавальскія і гарбарныя вырабы. Самым развітым рамесным промыслам у Крэве было ганчарства - выраб посуду з гліны. Гэты промысел быў развіты ў нас са старажытных часоў. Майстры выраблялі збанкі, глячкі, цацкі-свістулькі. Частку вырабаў яны прадавалі, а астатнія пакідалі на свае патрэбы. На развіццё ганчарнага промыслу ў Крэве паўплывалі дзве акалічнасці: 1) Багатыя залежы вельмі якаснай гліны. 2) Выгаднае геаграфічнае становішча. Праз Крэва праходзілі два важныя гандлёвыя тракты: са Смаргоняў на Ашмяны і з Заслаўя на Гальшаны і Багданава. Значная колькасць татарскага насельніцтва паўплывала на развіццё гарбарнага рамяства.

bottom of page