Эмблема народнага гісторыка-краязнаўчага музея
Герб музея адлюстроўвае гісторыю населенага пункта, пошукава-даследчую і экскурсійную дзейнасць, якая праводзіцца на базе музея. За аснову ўзяты форма і фон герба Крэва. Сіні фон сімвалізуе неба, боскую мудрасць, славу, гонар, шчырасць, якія былі ўласцівы нашым продкам, і бясконцасць. У кожнага музея ёсць пачатак, але няма канца. Форма шчыта -абавязковы элемент любога герба.
На пярэднім плане – кніга, якая адлюстроўвае пошукава -даследчую дзейнасць і набытую чалавецтвам мудрасць. Даследаванне мінулага нашай малой Радзімы прадаўжаецца і не можа быць завершана, таму кніга разгорнута. У цэнтры кнігі знак беларускага арнаменту, які сімвалізуе агонь. Падчас шматлікіх войнаў Крэва часта палала ў полымі пажараў .
Выява Крэўскага замка- сімвал імкнення да глыбокага і дасканалага вывучэння гісторыі роднага краю.
Выява замка пададзена ў першапачатковым выглядзе – гэта надзея на тое, што замак будзе адрэстаўрыраваны.
Салдаты Першай сусветнай вайны – напамін аб страшных і крывавых падзеях, якія адбываліся на крэўскай зямлі.
Ганчарныя вырабы сімвалізуюць шырокае развіццё гэтага віду рамяства ў нашых мясцінах.
Усе выявы на гербе складаюць аснову экспазіцыі музея, на іх аснове распрацаваны разнастайныя варыянты аглядных і тэматычных экскурсій.
Кампазіцыя герба выканана з улікам мэтаў, задач і пашукава-даследчай дзейнасці народнага гісторыка-краязнаўчага музея.
Дадзеная сімволіка была зацверджана Саветам музея.