top of page
З даўніх часоў Крэва насялялі прадстаўнікі розных народаў. Спачатку тут жылі літоўскія плямёны, потым сюды прыйшлі продкі сучасных беларусаў - славяне-крывічы. Пазней у Крэве з’явіліся татары і яўрэі.
На працягу стагоддзяў у Крэве было некалькі храмаў. Некаторыя з іх былі знішчаны ў час войнаў, некаторыя перабудаваны. Вядома, што адзін з першых касцёлаў на Беларусі быў узведзены менавіта ў Крэве. Цяпер у нас дзейнічаюць Свята-Аляксандра-Неўская царква, пабудаваная ў 1854 годзе, і касцёл, пабудаваны ў 1995 годзе. Засталіся рэшткі былой яўрэйскай сінагогі.
bottom of page