top of page

       Крэва было акупіравана немцамі 25 чэрвеня 1941г. У першы дзень акупацыі немцамі былі расстраляны 7 мясцовых актывістаў.

       Адразу неабходна адзначыць, што ў час Вялікай Айчыннай вайны вялікія баі, пажары і разбурэнні мінулі Крэва. Нягледзячы на гэта, жыццё было тут не менш складаным, чым у іншых мясцінах Беларусі.
       Немцы стаялі ў Крэве каля двух гадоў. 1 чэрвеня 1942 года яны перадалі землі нашай мясцовасці ў склад Генеральнай Акругі Літва. У Крэва перабраліся літоўская адміністрацыя і паліцыя. У самім Крэве гарнізон літоўскай паліцыі налічваў каля пяцідзесяці чалавек. Па словах старажылаў, літоўскія паліцаі былі яшчэ больш жорсткімі, чым самі немцы.

       У ноч з 14 на 15 сакавіка 1944 года да Крэва літоўскі гарнізон быў ліквідаваны  байцамі 81-й і 13-й брыгадамі Арміі Краёвай. У гэтую ноч "акаўцы" жорстка расправіліся з крэўскім праваслаўным святаром Міхаілам Леванчуком, яго дачкой Ларысай і пляменніцай Валянцінай Шкуцько.

       Вызвалена Крэва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 7 ліпеня 1944 года байцамі 53-га  стралковага палка 18-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

bottom of page