top of page

       Верасень 1944г. У Крэве пачала працаваць сярэдняя школа. Гэта была адна з трох першых пасляваенных школ на тэрыторыі раёна.

У кастрычніку 1949 года ў Крэве быў створаны калгас “Шлях Леніна”. У 1957годзе, пасля далучэння да крэўскай гаспадаркі некалькіх іншых, утварыўся калгас “40 гадоў Кастрычніка”. А ў 1976 годзе, пасля новага ўзбуйнення, калгас пачаў называцца “Кастрычніцкім”.

20 верасня 1944г. Крэва ўваходзіць у склад Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці.

1960 г., 20 студзеня - Крэва ўваходзіць у склад Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.   

1966 г. - у Крэве адкрываецца новая двухпавярховая цагляная школа.
1970 г. - у Крэве адкрыты дзіцячы садок на 25 месцаў.
1973 г. - на паўднёвай ускраіне Крэва ствараецца вадасховішча.
1974 г. - адкрыты новы будынак Крэўскага сельскага дома культуры і праўлення калгаса.
1976 г. - пасля чарговага ўзбуйнення Крэўскі калгас пачынае называцца "Кастрычніцкі". Уступае ў строй дрэваапрацоўчы цэх "Крэва"..
1981 г. - у Крэве ўводзіцца ў строй новы будынак дзіцячага саду.
1985 г. - А. Трусаў і М. Ткачоў праводзяць архітэктурна-археалагічнае даследаванне Крэўскага замка. Археалагічныя даследаванні праводзяцца і ў 1988-89 гадах. Уступае ў строй новы магазін прадуктовых і прамысловых тавараў.
1993г. - выходзіць кніга А. Дзярновіч, А. Трусава і І. Чарняўскага "Лёс крэў" (Лёс Крэва), дзе прасочваецца гісторыя мястэчка з найстаражытных часоў.

1998г. 9 кастрычніка - у Крэве праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя “Крэва: гісторыя і сучаснасць”. Выносіцца рашэнне аб стварэнні міжнароднага фонду Крэва.
1999 г. - уводзіцца ў строй будынак новай Крэўскай участковай бальніцы.

2003 г. 20 жніўня - Калгас "Кастрычнічніцкі”  рэарганізаваны ў СВК “Крэва”

2008 г.- Крэва атрымала статус аграгарадка.

2016г. –у Крэва прайшла гістарычная канферэнцыя “Крэўскія чытанні”

2017 г. -  праведзена кансервацыя Княжацкай вежы Крэўскага замка
 

bottom of page