top of page

Эмблема народнага гісторыка-краязнаўчага музея

   Герб музея адлюстроўвае гісторыю населенага пункта, пошукава-даследчую і экскурсійную дзейнасць,  якая праводзіцца на базе музея.  За аснову ўзяты форма і фон герба Крэва. Сіні фон сімвалізуе неба, боскую мудрасць, славу, гонар, шчырасць, якія былі ўласцівы нашым продкам, і бясконцасць. У кожнага музея ёсць пачатак, але няма канца. Форма шчыта -абавязковы элемент любога герба.

    На пярэднім плане – кніга, якая адлюстроўвае пошукава -даследчую  дзейнасць і набытую чалавецтвам мудрасць. Даследаванне мінулага нашай малой Радзімы прадаўжаецца і не можа быць завершана, таму кніга разгорнута. У цэнтры кнігі знак беларускага арнаменту, які сімвалізуе агонь. Падчас шматлікіх войнаў  Крэва часта палала ў полымі пажараў .

    Выява Крэўскага замка- сімвал  імкнення да глыбокага і дасканалага вывучэння гісторыі роднага краю.

    Выява замка пададзена  ў першапачатковым выглядзе – гэта надзея на тое, што замак будзе адрэстаўрыраваны.

    Салдаты Першай сусветнай вайны – напамін аб страшных і крывавых падзеях, якія адбываліся на крэўскай зямлі.

     Ганчарныя вырабы сімвалізуюць шырокае развіццё гэтага віду рамяства ў нашых мясцінах.

    Усе выявы на гербе  складаюць аснову экспазіцыі музея, на іх аснове распрацаваны разнастайныя варыянты аглядных і тэматычных экскурсій.

    Кампазіцыя герба выканана з улікам мэтаў, задач і пашукава-даследчай дзейнасці народнага гісторыка-краязнаўчага музея.

    Дадзеная сімволіка была зацверджана Саветам музея.

bottom of page