top of page

         Асабліва значныя і цікавыя падзеі адбываліся ў замку ў XIV. У 1382 г.  у падзямеллі Княжацкай вежы быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол. У 1385 г. у замку былі прыняты ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомае ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замак  значна разбурылі войскі перакопскіх татараў. Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. На працягу другой паловы XVI – XVII ст.замак страціў сваё значэнне як абарончы пункт. У ХVІІІ ст. значна была разбурана вялікая вежа, дах і перакрыцці праламіліся, абвалілася частка ўсходняй сцяны. Асабліва пацярпеў замак у час Першай сусветнай вайны. Больш за 3 гады Крэва было фактычна на лініі фронту. У 1929 г, калі Крэва знаходзілася ў скдадзе Польшчы, было праведзена шэраг кансервацыйных работ, якія палепшылі стан замка. У наша час замак уключаны ў праграму “Замкі Беларусі”. У 2017 годзе праведзены работы па кансервацыі Княжацкай вежы.

     7 красавіка 1559г. Крэва атрымала Магдэбургскае права і адпаведна герб. Герб Крэва называўся “Ляліва”. На блакітным шчыце шасціканцовая зорка і залаты паўмесяц.

bottom of page